Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко подписал изменения в закон о дактилоскопии. Кто будет обязан ее проходить
  2. Завещал беларуске 50 миллионов, а ее отец летал с ним на вертолете за месяц до ареста — что еще стало известно из файлов Эпштейна
  3. Похоже, время супердешевого доллара заканчивается: когда ждать разворот? Прогноз курсов валют
  4. «Маштаб саступае толькі пераследам за пратэсты 2020 года». Што вядома пра адну з найбуйнейшых па размаху рэпрэсій справаў
  5. Блогер Павук датэлефанаваўся ў Мінабароны. Там адмовіліся з ім гаварыць, але забылі павесіць трубку — вось што было далей
  6. У Беларусі ўвялі новы падатак. Чыноўнік патлумачыў, хто будзе яго плаціць і пра якія сумы гаворка
  7. «Судья глаз не поднимает, а приговор уже готов». Беларуска решила съездить домой спустя семь лет эмиграции — но такого не ожидала
  8. «Только присел, тебя „отлюбили“». Популярная блогерка-беларуска рассказала, как работает уборщицей в Израиле, а ее муж пошел на завод
  9. У некалькіх раёнах Беларусі адмянілі ўрокі ў школах праз мароз. А што з садкамі
  10. На среду объявили оранжевый уровень опасности из-за морозов
  11. Электрычка ў Вільнюс і вяртанне амбасадаў. Калеснікава выказалася пра дыялог з Лукашэнкам
  12. Лукашэнка запатрабаваў «выразнага, канкрэтнага, выканальнага» антыкрызіснага плана для рэгіёна з «жудаснай сітуацыяй»
  13. «За тых, хто застаўся ў Беларусі, заступіцца проста няма каму». Як дзяржава хацела пакараць «збеглых», а пацярпелі звычайныя людзі
  14. Украинские контратаки под Купянском тормозят планы России на Донбассе — ISW
  15. Чыноўніца аблвыканкама летам 2020-га не хавала сваёй пазіцыі і хадзіла на пратэсты — яна расказала «Люстэрку», што было далей
  16. 20 лет назад беларус был вторым на Играх в Италии, но многие считали, что его кинули. Рассказываем историю знаменитого фристайлиста
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.